РУС БЕЛ ENG

ПАЛАЖЭННЕ аб бацькоўскім камітэце

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім камітэце                               

    Дзяржаўнай установы адукацыі  “Ходараўская сярэдняя школа Лідскага раёна”

 

 1.Дадзенае Палажэнне вызначае парадак дзейнасці бацькоўскага камітэта Дзяржаўнай установы адукацыі “Ходараўская сярэдняя школа Лідскага раёна” (далей – бацькоўскі камітэт).

  1. Бацькоўскі камітэт з’яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з ліку законных прадстаўнікоў навучэнцаў установы адукацыі.
  2. Бацькоўскі камітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, іншымі актамі заканадаўства, статутам установы  адукацыі.

4.Да кампетэнцыі бацькоўскага камітэта адносяцца:

замацаванне сувязі паміж сям’ёй і ўстановай адукацыі, садзейнічанне ў забяспечэнні аптымальных умоў для навучання і выхавання навучэнцаў і выхаванцаў установы адукацыі;

прыцягненне бацькоўскай грамадскасці да актыўнага ўдзелу ў жыццядзейнасці ўстановы адукацыі;

правядзенне тлумачальнай  работы сярод законных прадстаўнікоў непаўналетніх пра іх правы і абавязкі;

распаўсюджванне лепшага вопыту сямейнага выхавання;

узаемадзеянне з іншымі органамі самакіравання ўстановы адукацыі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі бацькоўскага камітэта;

узаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі па пытаннях захавання традыцый установы адукацыі;

узаемадзеянне з педагагічным калектывам установы адукацыі па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх навучэнцаў.

5.Да кампетэнцыі бацькоўскага камітэта не могуць быць аднесены пытанні, якія тычацца прыцягнення грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі.

  1. Склад бацькоўскага камітэта вызначаецца на агульным бацькоўскім сходзе ўстановы адукацыі з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх па іх жаданні або па прапанове большасці ўдзельнікаў агульнага бацькоўскага сходу тэрмінам на адзін год.
  2. Са свайго складу бацькоўскі камітэт на першым пасяджэнні адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў абірае старшыню і сакратара.
  3. Старшыня бацькоўскага камітэта:

ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю бацькоўскага камітэта;

назначае час і месца пасяджэння бацькоўскага камітэта;

арганізуе падрыхтоўку і правядзенне пасяджэнняў;

інфармуе членаў бацькоўскага камітэта, кіраўніка ўстановы адукацыі, запрошаных асоб аб пасяджэнні не менш як за 5 дзён да яго правядзення;

вызначае парадак дня бацькоўскага камітэта;

уносіць пытанні, звязаныя з паляпшэннем работы ўстановы адукацыі, на разгляд кіраўніка ўстановы адукацыі;

выходзіць з ініцыятывай аб правядзенні агульнага бацькоўскага сходу ўстановы адукацыі;

інфармуе педагагічных работнікаў, бацькоўскую грамадскасць аб прынятых рашэннях бацькоўскага камітэта;

дае справаздачу перад членамі бацькоўскага камітэта, законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў аб праведзенай рабоце і выкананні рашэнняў папярэдніх пасяджэнняў бацькоўскага камітэта.

9.Члены бацькоўскага камітэта маюць права:

уносіць на пасяджэнне па сваёй ініцыятыве або па просьбе законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў пытанні, звязаныя з паляпшэннем дзейнасці ўстановы адукацыі;

выходзіць з ініцыятывай аб правядзенні агульнага бацькоўскага сходу для абмеркавання і вырашэння найбольш важных пытанняў.

  1. Бацькоўскi камiтэт ажыццяўляе сваю работу ў форме пасяджэнняў.

Пасяджэнні бацькоўскага камітэта праводзяцца тры разы на год. У выпадку неабходнасці могуць праводзіцца пазапланавыя пасяджэнні бацькоўскага камітэта.

  1. Дзейнасць бацькоўскага камітэта ажыццяўляецца па распрацаваным ім на першым паседжанні плану, які ўзгадняецца з кіраўніком установы адукацыі.
  2. На пасяджэнні бацькоўскага камітэта запрашаецца кіраўнік установы адукацыі, можа запрашацца намеснік кіраўніка ўстановы адукацыі, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі непаўналетніх, якія не з’яўляюцца членамі бацькоўскага камітэта, іншыя зацікаўленыя асобы.
  3. Пасяджэнні бацькоўскага камітэта афармляюцца пратаколам, у якім фіксуюцца дата правядзення пасяджэння, прозвішчы, ініцыялы прысутных, парадак дня, ход абмеркавання пытанняў, вынесеных у парадак дня, прапановы і заўвагі яго членаў, вынікі галасавання і адпаведнае рашэнне.
  4. Пратакол падпісваецца сакратаром бацькоўскага камітэта, старшынёй бацькоўскага камітэта і членамі бацькоўскага камітэта.
  5. Пратакол афармляецца рукапісным спосабам або з дапамогай тэхнічных сродкаў на беларускай ці рускай мове на працягу пяці дзён пасля правядзення пасяджэнні.
  6. Пратаколы і дакументы да іх знаходзяцца ва ўстанове адукацыі.
  7. Рашэнні бацькоўскага камітэта прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў пры наяўнасці на пасяджэнні не менш як дзве трэці яго ўдзельнікаў. Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з’яўляецца голас старшыні бацькоўскага камітэта.

Калі член бацькоўскага камітэта не згодзен з прынятым рашэннем, ён мае права выказаць асаблівае меркаванне, якое адлюстроўваецца ў пратаколе.

Рашэнні бацькоўскага камітэта пасля іх прыняцця накіроўваюцца кіраўніку ўстановы адукацыі.

  1. 18. Рашэнні бацькоўскага камітэта носяць рэкамендацыйны характар.