РУС БЕЛ ENG

Агульная інфармацыя

Назва гісторыка-краязнаўчы музей «Спадчына»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ходараўская сярэдняя школа  Лідскага раёна»

Профіль комплексны

 

Музейны фонд Асноўны фонд: 358. Дапаможны фонд: 66

Музейны фонд складаецца з прадметаў ткацтва і вышыўкі,  матэрыялаў археалагічных даследаванняў Ходараўскага краю, газетаў і часопісаў, дакументаў рознага перыяду, паўсядзённага і школьнае адзення, абутку, зброі і боепрыпасаў ВАВ, а таксама вайсковага рыштунку, узнагарод работнікаў калгаса.

Патэнцыял музея шырока выкарыстоўваецца ў  вучэбна-выхаваўчым працэсе, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці навучэнцаў з мэтай выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцяў, рэалізацыіі пазнавальных інтарэсаў і іх творчых магчымасцяў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая.

 

Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:

«Аглядная экскурсія музея «Спадчына»;

«Старонкі гісторы школы »;

«Ніхто не забыты, нішто не забыта»;

«Жыццё сялян Ходараўскага края»;

«Імі ганарыцца  школа»;

«Рэчы хатняга ўжытку»;

« Хата беларускага селяніна».

 

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

газета «Виленскія губернскія въдомости» №3 ад  22 студзеня 1849 года;

газета «Виленскія губернскія въдомости» №1 ад 7 студзеня 1850 года;

газета «Виленскія губернскія въдомости» №34 ад 21 жніўня 1854 года;

частка кнігі Л.М.Талстого «Письма» з партрэтам пісьменніка і надпісам «Левъ Николаевичь Толстой въ 1909г.»;

Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй калгасамі;

зямельная шнураваная кніга;

кніга Ф. Абраменка «Практическая этимоголия русского язака въ образцахъ и задачахъ», 1912 г.

 

Экспазіцыі музея

Экспазіцыя «Старажытнае мінулае вёскі Ходараўцы» прадстаўляе каменныя прылады працы старажытнага чалавека. Тут сабраны каменныя сякеры, скрабкі. На малюнках можна ўбачыць, як гэтымі прыладамі працы карысталіся найстаражытныя людзі. Усе гэтыя прылады працы знойдзеныя на тэрыторыі вёскі Ходараўцы падчас сельскагаспадарчых работ.

Экспазіцыя «Этнаграфія і быт» узнаўляе побыт сялянскай сям’і разнастайнымі прадметамі побыту і працы,  прадэманструе паўсядзённую і святочную вопратку, якую насілі сяляне ў мінулым, дасць магчымасць убачыць ручнікі, посцілкі, вышыванкі, карціны, створаныя рукамі таленавітых  мясцовых майстраў.

Экспазіцыя «Гісторыя калгаса» прысвечана гісторыі стварэння і развіцця мясцовага калгаса «Беларус», зараз ЛРСУП «Мажэйкава», які спецыялізуецца па вырошчванні збожжавых і зернебабовых культу, бульбы, цукровых буракоў, развядзенне буйной рагатай жывёлы. У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы аб жанчыне-механізатары Карпекавай А.У., дакументы, якія сведчаць аб працоўных дасягненнях работнікаў калгаса.

Экспазіцыя «Гісторыя школы» прадстаўляе друкаваныя выданні мінулых гадоў, атрыбутыку піянерскай арганізацыі, матэрыялы аб дасягненнях школы.

Экспазіцыя «Вёска ў гады Вялікай Айчыннай вайны» прадстаўляе гісторыю Вялікай Айчыннай вайны праз прызму лёсу землякоў. У экспазіцыі прадстаўлены экспанаты-напамінкі аб баях, парамогах і стратах: кулямётная стужка, патроны, гільзы, каска, прабітая асколкам, салдацкая біклага. Дакументы, галерэя фотаздымкаў ветэранаў, іх узнагароды выступяць сведкамі пра ваенную доблець нашых землякоў.

 

Узнагароды музея

Раённы этап Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі» у рамках праекта «Script.Art.by», 2023 год, ІІІ месца.

Раённы конкурс «Палявая пошта. Ліст лётчыку-герою», 2023 год, ІІІ месца.

Раённы конкурс фатаграфій «Героі Лідскай зямлі. Памятаем! Славім! Ганарымся!», намінацыя «Слава табе, пераможца-салдат!», 2023 год, І,ІІІ месца.